У чарзе па польскія візы 4 тысячы чалавек
Чарга ў польскае консульства ў Мінску складае 4 тысячы чалавек. Усе, хто жадае атрымаць візы, мусяць запісвацца, рэгулярна з’яўляцца на пераклічкі паводле свайго нумару, дзяжураць па начах. Нейкіх адмысловых арганізатараў усяго гэтага няма, проста гэткім чынам людзі спрабуюць самаарганізавацца.
Як гэта звычайна здараецца ў чэргах, тут кружляюць плёткі, часта ўспыхваюць скандалы, часам людзі млеюць і быў нават выпадак, калі выкліканая хуткая дапамога ўжо нічым не магла дапамагчы.
Па словах жадаючых атрымаць візу, чаканне пад консульствам займае некалькі месяцаў, прычым прыходзіць трэба штодня. Апошні запісаны нумар ў чарзе — 3964.
Польскае радыё