У часе ператрусу ў профактывіста забралі дыск з песнямі

На кватэры інспектара Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Уладзіміра Лазоўскага сёння прайшоў ператрус.  "Ператрус праводзілі ў рамках крымінальнай справы аб масавых беспарадках. Тэхнікі ніякай у мяне дома няма. Таму забралі тры старых дыска. Адзін з песнямі, на іншых — старыя кампутарныя праграмы", — распавёў Praca-by.info Лазоўскі.

Паводле яго словаў, супрацоўнікі КДБ цікавіліся у тым ліку і дзейнасцю незалежных прафсаюзаў, у прыватнасці, Свабоднага прафсаюзу металістаў. Аднак Лазоўскі заявіў, што прафсаюз ніякага дачынення да справы аб масавых беспарадках не мае.