У Чэхіі падчас падрыву будынка ледзьве не забіла гледачоў (відэа)
Людзі выратаваліся цудам – аскепак будынка праляцеў у лічаных сантыметрах ад іх.
Здарэнне адбылося ў горадзе Прастэеў. Там з дапамогай выбухоўкі зносілі вялізныя закінутыя будынкі фабрыкі, на якой некалі рабілі вопратку. Пабачыць відовішча прыйшлі мясцовыя жыхары, для якіх сапёры зладзілі адмыслова агароджаную пляцоўку. Аднак падчас выбуху ў натоўп прыляцеў вялізны кавалак. Паведамляецца, што ў выніку інцыдэнта ніхто не пацярпеў.