У чэмпіянаце Беларусі па футболе МТЗ-РІПА амаль дагнаў БАТЭ

Пасля матчаў 20-га тура мінскі МТЗ-РІПА ўшчыльную наблізіўся да барысаўскага БАТЭ, які доўгі час упэўнена лідыраваў.
МТЗ-РІПА перамог у гасцях жодзінскае "Тарпеда" з лікам 2:0. БАТЭ згуляў таксама ў гасцях унічыю 2:2 з "Гранітам".

У астатніх матчах былі зафіксаваныя наступныя вынікі: "Віцебск" - "Дынама" (Мінск) - 1:0, "Днепр" - "Лакаматыў" - 2:1, "Гомель" - "Нафтан" - 3:2, "Нёман" - "Савіт" - 1:1, "Дарыда" - "Дынама" (Брэст) - 1:4, "Смаргонь" - "Шахцёр" - 0:4.

У БАТЭ цяпер 43 ачкі (адна гульня ў запасе), у МТЗ-РІПА - 42.