У чэмпіянаце Беларусі па хакеі ў аднаасобныя лідэры выйшла "Юнацтва"
7 верасня прайшлі чатыры матчы другога тура чэмпіянату Беларусі па хакеі ў экстралізе. Турнірную табліцу аднаасобна ўзначаліла мінскае "Юнацтва", якое дома абыграла жлобінскі "Металург" — 3:2. Мінскае "Дынама" саступіла "Гомелю" — 2:3. Гродзенскі "Нёман" абыграў наваполацкі "Хімік-СКА" — 4:2. "Брэст" уступіў "Віцебску" — 0:3.
Становішча каманд пасля першага тура:
1. "Юнацтва" — 6 ачкоў,
2. "Віцебск" — 5,
3. "Нёман" — 4,
4. "Керамін", "Хімік-СКА", "Дынама", "Гомель" — па 3,
5. "Металург", "Брэст", "Хімвалакно" — 0.
"Керамін" (Мінск) і "Хімвалакно" (Магілёў) правялі па адным матчы.
Найбліжэйшыя матчы пройдуць 10 верасня: "Гомель" — "Нёман", "Металург" — "Брэст", "Віцебск" — "Керамін", "Хімік-СКА" — "Хімвалакно".
БелаПАН