У чэмпіянаце КХЛ мінскае "Дынама" прайграла маскоўскаму ЦСКА
Буйная параза ад маскоўскага ЦСКА з лікам 3:8 (0:3, 2:3, 1:2) спасцігла мінскіх дынамаўцаў у чарговым матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі. Сустрэча прайшла 26 верасня ў расійскай сталіцы. Раней дынамаўцы ні разу не прапускалі больш пяці шайбаў за гульню. Наступны матч яны правядуць 28 верасня ў Чарапаўцы супраць "Северстали".
Пасля 11 матчаў мінскі клуб займае апошняе месца ў дывізіёне Баброва і 20-е месца — сярод 24 каманд у агульнай табліцы. Ён атрымаў чатыры перамогі (з іх адну ў авертайме і адну па булітах) і сем паразаў (адну па булітах), закінуўшы 19 і прапусціўшы 34 шайбы.
БелаПАН