У чэмпiянаце Польшчы па навагоднiх вiншаваннях вызначыўся амбасадар Беларусi
У межах Усяпольскага конкурсу польскай мовы ў Варшаве прайшоў 7-ы адкрыты чэмпiянат Польшчы па калядных i навагоднiх вiншаваннях.
У конкурсе бралi ўдзел вядомыя польскiя дзеячы культуры, журналiсты, парламентарыі, палiтыкi, прадпрымальнiкi.
Першае месца на чэмпiянаце заняў рэдактар Польскага радыё Марэк Гасiньскi, другое месца — сенатар Польшчы Анджэй Пэрсан. Трэцяе месца ў вынiку галасавання польскай грамадскасцi прысуджана амбасадару Беларусi ў Польшчы Паўлу Латушку, паведамляе газета “Звязда”.
Амбасадар, у прыватнасцi, у сваiм вiншаваннi з надыходзячымi Калядамi i Новым 2008 годам удала акрэслiў блiзкасць i глыбокiя гiстарычныя i культурныя сувязi беларускага i польскага народаў.
У якасцi паэтычнага вiншавання былi выкарыстаны ўрывак з паэмы Якуба Коласа "Новая зямля" (у перакладзе на польскую мову Чэслава Сэнюха), а таксама спецыяльна напiсаны з гэтай нагоды верш на беларускай мове Сяргея Давiдовiча-Зосiна "Вiншаваннi ад беларускай Амбасады".