У чэмпіёнскай гонцы WTA Вікторыя Азаранка займае 7-е месца
Жаночая тэнісная асацыяцыя (WTA) 10 траўня апублікавала чарговы рэйтынг. У чэмпіёнскай гонцы нашая суайчынніца Вікторыя Аазаранка займае 7-ю пазіцыю. Як паведамляе "Прессбол", перад ёй ідуць амерыканкі сёстры Сэрэна і Вінус Уільямс, бельгійка Жусцін Энэн, сербка Алена Янкавіч, датчанка Каралін Вазняцкі, аўстралійка Саманта Стосур.
У абноўленым рэйтынгу WTA Азаранка выбыла з першай дзясяткі. Яна займае 11-ю пазіцыю. А вось Вольга Гаварцова працягвае ўздымацца ў рэйтынгу - зараз беларуска размяшчаецца на 41-м радку рэйтынгу. Дар'я Кустова - 135-я, Настасся Якімава - 141-я, Кацярына Дзегалевіч - 176-я.