У Ціханоўскай і Коўла прайшла "добрая размова"

Тэлефонная гутарка Ціханоўскай з Коўлам

Тэлефонная гутарка Ціханоўскай з Коўлам / прэс-служба Ціханоўскай

13 траўня ў Вільні Святлана Ціханоўская правяла тэлефонную размову са спецпасланнікам прэзідэнта ЗША па Беларусі Джонам Коўлам.

"Вельмі ўдзячная за сённяшнюю тэлефонную размову са спецыяльным пасланнікам прэзідэнта Злучаных Штатаў Джонам Коўлам і намеснікам памочніка дзяржаўнага сакратара ЗША па справах Еўропы і Еўразіі Крысам Смітам", перадае прэс-служба Ціханоўскай яе словы.

Падчас размовы гаворка ішла пра беларускіх палітвязняў. Лідарка беларускіх дэмакратычных сілаў выказала падзяку Дональду Трампу і яго камандзе  за дапамогу ў вызваленні больш як 500 палітвязняў у Беларусі.

"Прэзідэнт Трамп заявіў, што мэта — вызваліць іх усіх, і я ўпэўненая ў поспеху гуманітарных намаганняў у гэтым напрамку", — канстатавала Ціханоўская.

Пра гутарку з Ціханоўскай расказаў у сацсетцы Х і Джон Коўл: "Я падзякаваў ёй за пастаянную падтрымку намаганняў ЗША ў Беларусі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.