У Цвяры мінчанка за адзін дзень спрабавала абкрасці дзве крамы

Як паведамляе Цвярское інфармацыйнае агенцтва, у крамах горада 6 сакавіка міліцыянты двойчы затрымлівалі адну і тую ж мінчанку.  Спачатку 57-гадовую жанчыну абвінавацілі ў крадзяжы прадуктаў харчавання ў адной краме. Яе затрымалі, апыталі, адпусцілі. Але праз некалькі гадзін жанчыну затрымалі ўжо ў іншай краме. Мінчанка зноў паквапілася на прадукты харчавання.