У цягніку "Гомель—Масква" згарэў вагон-рэстаран
Увечары 18 сакавіка на рэзервовых шляхах Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі гарэў вагон-рэстаран цягніка № 75 "Гомель—Масква". Як паведамляе БелаПАН, вагон згарэў знутры, у салоне было вялікае задымленне. У 20.10 цягнік павінен быў адправіцца ў рэйс, яго рыхтавалі да падачы на вакзал. У гэты момант чыгуначнікі заўважылі агонь у вагоне-рэстаране і выклікалі выратавальнікаў.
Па словах відавочцаў, адзін з работнікаў Белчыгункі увайшоў у падпалены салон вагона і вынес з яго газавы балон, які ўжываецца для разагравання ежы. Балон мог падарвацца і наступствы здарэння былі б значна большымі.
У выніку пажару людзі не пацярпелі, прычына загарання вызначаецца. Відавочцы здарэння кажуць, што агонь з'явіўся з-за задняй сценкі халадзільніка, гэта значыць прычынай пажару магла стаць няспраўная электраправодка. Цягнік адправіўся ў Маскву без вагона-рэстарана.