У Цюменскай вобласці маленькія беларусы малююць краявіды Бацькаўшчыны

Маленькія беларусы ў Цюменскай вобласці Расіі малююць краявіды Беларусі. У рамках святкавання Дней беларускай культуры ў Вікулаўскім раёне праходзіць конкурс дзіцячага малюнка “Радзіма майго прадзеда Беларусь”. Арганізатары сцвярджаюць, што яго галоўная мэта – данесці да дзяцей ўсю прыгажосць роднага краю.

Сёння пройдзе тэматычная вечарына з удзелам нашчадкаў беларусаў, выступленні фальклёрных калектываў і народнага ансамбля беларускай песні “Лянок”.

http://www.t-l.ru