У Цюрыху афіцыйна адкрыліся кабінкі для сэксу

Замест гэтага прастытуткі ды іх кліенты павінны будуць сустракацца па-за межамі цэнтра горада. Для гэтага былі пабудаваныя спецыяльныя кабінкі для сэксу, павеамляе ВВС. Акрамя таго, усіх прастытутак абавяжуць купляць ліцэнзію і страхоўку.



Улады заявілі, што гэтыя меры накіраваныя на тое, каб абараніць сэкс-работніц і аднавіць цішыню і парадак у Цюрыху. У сваю чаргу, крытыкі сумняюцца, што новы рэжым будзе паспяхова працаваць, бо строгія правілы адштурхнуць кліентаў.



Праект быў ухвалены жыхарамі Цюрыха на рэферэндуме. Прастытуцыя ў Швейцарыі з'яўляецца легальным заняткам ужо каля 60 гадоў.



Фота — ЕРА