У Дагестане забіты дырэктар тэлекампаніі "Махачкала-ТВ"

У цэнтры дагестанскай сталіцы Махачкале невядомыя расстралялі аўтамабіль, паведамляе Радыё Свабода. У выніку нападу быў забіты дырэктар кампаніі "Махачкала-ТВ", які раней кіраваў аддзелам ісламскай асветы Духоўнай управы мусульман рэспублікі.

Яшчэ адзін чалавек, які знаходзіўся ў машыне, атрымаў раненні і ў цяжкім стане шпіталізаваны.