У даішнікаў пералічаць грошы ў кішэнях
Як стала вядома Еўрарадыё, беларускім даішнікам выходзячы на дзяжурства
забаранілі мець пры сабе больш за 31 тысячу рублёў. “Падчас нясення службы мы дапускаем наяўнасць у інспектара ДАІ грошай у
памеры адной базавай велічыні”, -- гаворыць начальнік дарожна-патрульнай службы
рэспублікі Юры Літвін.
Праўда, колькі было грошай у інспектара напачатку змены і колькі іх у яго засталося па яе заканчэнні, ніхто не паравярае. Але як патлумачыў Еўрарадыё начальнік рэспубліканскай ДПС, калі на канкрэтнага інспектара паскардзіцца хтосьці з кіроўцаў, то ў кішэню зазірнуць.
Юрый Літвін: “Кантраляваць і абшукваць чалавека сэнсу няма, мы давяраем сваім супрацоўнікам. Проста так узяць ды абшукаць інспектара, як і любога іншага чалавека, не зусім правільна. Але калі ёсць нейкія падазрэнні, то ў межах закону мы можам гэта зрабіць”.
Між тым, днямі Міністэрства ўнутраных спраў за кожным участкам дарог па ўсёй краіне замацавала канкрэтных супрацоўнікаў ДАІ. Адразу ў Інтэрнэце пачалося абмеркаванне таго, як іспектары будуць дзяліць паміж сабой “хлебныя” кавалкі аўтамабільных маршрутаў. Начальнік дарожна-патрульнай службы краіны Юрый Літвін патлумачыў Еўрарадыё, што інспектар ДАІ на сваім участку дарогі будзе выконваць прыблізна тыя ж фукцыі, што і звычайны ўчастковы інспектар на сваім участку.
Юрый Літвін: “Наш нарад ДАІ займаецца і дарожнымі здарэннямі, і расследуе злачынствы на дарозе. І таму не заўсёды могуць даследваць нейкую тэрыторыю дасканала і ведаць, што на ёй робіцца. А тут ён канкрэтна адказвае за пэўны ўчастак. І калі адказваеш, будзь ласкавы, зрабі так, каб умовы руху на ім былі нармальныя і задавальнялі людзей”.
Па словах галоўнага даішніка краіны, людзі могуць па нейкіх пытаннях рэгістрацыі аўтатранспарту, пастаноўкі на ўлік, адміністрацыйнай адказнасці, усталявання знакаў альбо са скаргамі на стан дарогі наўпрост звяртацца да свайго “ўчастковага” інспектара ДАІ.
Аднак, у Мінску ёсць дарога, за якую адказваюць пэўныя інспектары ДАІ і толькі яны выязджаюць на ДТЗ, што там адбываюцца. Гэта – праспект Незалежнасці. Але Юрый Літвін знайшоў і гэтаму тлумачэнне.
“Вы самі разумееце, што гэта самы галоўны праспект сталіцы цэлай рэспублікі! Вы бачыце, наколькі ён загружаны. І для таго, каб не было “пробак”, там прыняты такі варыянт службы. Аднак, там ёсць участкі, пасты, дзе інспектары нашы адсочваюць сітуацыю”, -- гаворыць галоўны даішнік краіны.