У Даніі 12 чалавек памерлі, атруціўшыся сасіскамі

Міністэрства харчавання, сельскай гаспадаркі і рыбалоўства Даніі ўжо зачыніла невялікую мясную фабрыку ў прыгарадзе Капенгагена і заблакавала ўсю яе прадукцыю пасля выяўлення ў мясе небяспечных бактэрый – лістэрый, паведамляе ВВС.

Па звестках ведамства, з верасня мінулага года ў краіне было зафіксавана дваццаць выпадкаў захворвання лістерыозам, а за апошнія два месяцы ім захварэлі 15 чалавек. Лістэрыі могуць прывесці да смяротных захворванняў, яны асабліва небяспечныя для дзяцей, пажылых людзей і людзей са слабой імуннай сістэмай.