У Даніі сёння пройдзе фінал “Еўрабачання”
Сярод прэтэндэнтаў на перамогу — беларускі спявак Тэа (Юрый Вашчук) з песняй "Cheesecakе".
Паўфіналы конкурсу прайшлі 6 і 8 траўня, па выніках кожнага адбору вызначылі па 10 фіналістаў. Пасля першага паўфіналу ў дзясятку лепшых патрапілі прадстаўнікі Украіны, Венгрыі, Чарнагорыі, Арменіі, Азербайджана, Сан-Марына, Швецыі, Нідэрландаў, Ісландыі і Расіі.
У другім паўфінале, дзе выступаў прадстаўнік Беларусі, удзельнічалі артысты з 15 краін. Разам з Тэа ў фінал прайшлі эпатажны аўстрыйскі трансвестыт Канчыта Вурст, польскі дзявочы ансамбль Donatan & Cleo, мальтыйскі фолк-гурт Firelight, нарвежац Карл Эспен, швейцарскі спявак Sebalter, грэкі Riskykidd і Freaky Fortune, Цінкара Ковач са Славеніі, румыны Паўла Селінг і Ові, фіны Softengine.
Таксама ў фінал конкурсу аўтаматычна прайшлі Вялікабрытанія, Іспанія, Нямеччына, Францыя, Італія і Данія.
Фота з сайту eurovision.tv