У Давыд-Гарадку пабіліся беларусы і цыганы

Як піша газета “Заря”, выпадак адбыўся на пачатку верасня. Два палешукі ў Давыд-Гарадку ўначы вярталіся з вечарынкі і “зачапіліся” з двума цыганамі. Пазней да канфлікту далучылася яшчэ па адным чалавеку з абодвух бакоў.



Потым ледзь не дайшло да трагедыі: адзін раз’юшаны цыган узяў сякеру параніў трох беларусаў і пашкодзіў легкавік сваіх праціўнікаў. Бойку спыніў нарад міліцыі. Па версіі міліцыянтаў, хлопцы пабіліся пад уздзеяннем алкаголю.



На сёння ў сямітысячным Давыд-Гарадку кампактна жыве каля 400 цыганоў. Па словах міліцыянтаў, нягледзячы на гэта канфліктаў на нацыянальнай глебе не адбываецца. Праўда, у чэрвені раззлаваны нечым мясцовы жыхар страляў з паляўнічай стрэльбы па двух цыганах. На шчасце, ён не пацэліў і атрымаў штраф за пагрозу забойства.



Фота — yahooeu.ru