У дэфармаваным вагоне маскоўскага метро застаюцца людзі
Выратавальныя работы працягваюцца.
Раніцай 15 ліпеня здарылася аварыя ў тунэлі паміж станцыямі "Маладзёжная" і "Славянскі бульвар" маскоўскага метро. Тры вагоны сышлі з рэек, адзін з іх атрымаў моцныя пашкоджанні, у ім былі заблакаваныя дзясяткі пасажыраў.
Як паведамляе РІА "Новости", людзі застаюцца ў першым вагоне. Дарэчы, паводле звестак маскоўскіх уладаў, загінулі "каля 10 чалавек" (пазней з'явілася новая лічба — 12), па дапамогу з'явіліся 149, з іх шпіталізавалі 106. У бальніцах знаходзіцца 24 чалавекі ў цяжкім стане.
Паводле папярэдніх дадзеных, прычынай здарэння стаў скачок напружання, у выніку чаго спрацавала сігналізацыя і адбылося тармажэнне. Аднак энергетыкі гэтую версію не пацвердзілі.
Аварыя ў маскоўскім метро, 5 загінулых, 95 пацярпелых (фота, відэа)
Фота з сацыяльных сетак.