У Днепрапятроўску ліквідуюць наступствы выбуху ў жылым доме

Улады ўкраінскага горада Днепрапятроўск афіцыйна пацвердзілі гібель дзевяці чалавек у выніку ўчорашняга выбуху ў жылым доме. Сярод загінуўшых - адно дзіця. Былі параненыя 23 чалавекі. Яшчэ 20 чалавек зараз шукаюць. Аднак паводле неафіцыйных звестак, загінулі 13 чалавек. На ліквідацыю наступстваў выбуху газу ў 10-павярховым доме, у якім быў цалкам знішчаны адзін пад'езд, выдаткавана каля двух мільёнаў долараў.

Інтэрфакс