У Добрушскім раёне згарэў праваслаўны храм (фота)
У момант пажару людзей у царкве не было.
Праваслаўны храм згарэў у вёсцы Стараселле Добрушскага раёна. Здарэнне адбылося ўдзень 3 снежня. Людзей на момант узнікнення пажару ў царкве не было.
Узгаранне ліквідавалі выратавальнікі. Агонь паспеў знішчыць дах, перакрыцці на столі, іконы. Адзначаецца, што царква была пабудаваная ў 1964 годзе. Пазней драўляную пабудову абклалі цэглай.
Як інфармуе прэс-служба МНС, мяркуецца, што прычынай узгарання стала парушэнне правіл эксплуатацыі пячнога ацяплення.



Фота — МНС