У Добрушы мікрааўтобус упаў з моста на трактар
Гэта здарылася ўвечары 11 ліпеня.
Аўтамабіль “ГАЗ 2705” рухаўся па праспекце Луначарскага ў кірунку плошчы Леніна раённага цэнтры. З-за няправільна выбранай хуткасці шафёр не справіўся з кіраваннем і з’ехаў з моста праз раку Іпуць, які будуецца. Мікрааўтобус упаў на прыпаркаваны ўнізе трактар, пасля чаго ўдарыўся аб жалезабетонную канструкцыю моста. У выніку аварыі кіроўца атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў шпіталізаваны ў хірургічнае аддзяленне Добрушскай цэнтральнай раённай лякарні, інфармуе БЕЛТА.