У Добрушы з моста звалілася п'яная пенсіянерка

На месца здарэння прыехалі вадалазы, выратавальнікі і медыкі. Жанчыну яны знайшлі на лёдзе. Яе эвакуявалі на бераг і перадалі брыгадзе хуткай дапамогі.



Прэс-служба МНС адзначае, што пенсіянерка была ў стане алкагольнага ап'янення. Паводле слоў медыкаў, яна атрымала агульнае пераахалоджванне арганізму і траўму сцягна. Яе шпіталізавалі.



Фота — mchs.gov.by