У Докшыцкім раёне аўтамабіль пратараніў дом (фота)
Здарэнне адбылося раніцай 11 траўня ў вёсцы Атрахімаўка.
Як паведамляе прэс-служба МНС, кіроўца легкавіка не саўладаў з кіраваннем — Renault Scenic сутыкнуўся з драўляным домам. На шчасце, у будынку ніхто не жыве. Кіроўца не пацярпеў, а 56-гадовага пасажыра, які атрымаў траўмы, шпіталізавалі.


Фота — mchs.gov.by