У доме магілёўца знайшлі аранжарэю з каноплямі

У доме 29-гадовага жыхара вёскі Палыкавічы Магілёўскага раёна міліцыянты знайшлі аранжарэю. У ёй гаспадар вырошчваў наркатычныя расліны. Як паведамляе БелаПАН, пакой, дзе раслі каноплі, быў абсталяваны святло- і цеплаадбівальнымі матэрыяламі, люмінесцэнтнымі лямпамі. У пакоі былі 13 вазонаў.  Агульная маса канопляў склала 670 грамаў.

Гаспадара ўзялі пад хатні арышт. Супраць яго пачалі крымінальную справу. Мужчыну пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.