У доме, які не рамантавалі амаль 70 год, абвалілася столь
У Гомелі абрынулася столь у доме 1927 году пабудовы, паведамляе БелаПАН са спасылкай на абласное ўпраўленне МНС. Абвал столі здарыўся ўчора позна ўвечары на верхнім паверсе трохпавярховага дому ў цэнтры гораду. Абрынулася пакрыццё, якое раздзяляла гарышча і кватэру. Пацярпелых няма. Гаспадары-пенсіянеры і іх сын у момант абвалу глядзелі тэлевізар у суседнім пакоі. Прычынай інцыдэнту стаў даўні тэрмін эксплуатацыі перакрыцця і залішняя нагрузка — на гарышчы было шмат смецця. Апошнім разам капітальны рамонт у доме ладзілі ў 1943 годзе пасля ваенных дзеянняў.