У Драгічыне праходзіць фэст духоўных спеваў
VI фэст праваслаўных духоўных спеваў "Спявайце Богу
нашаму – спявайце..." праходзіць сёння ў Драгічыне Брэсцкай вобласці. Ён
арганізаваны Брэсцкай дыяцэзіяй і Драгічынскім райвыканкамам.
Фэст традыцыйна праводзіцца ў перыяд 40-дзённага святкавання Вялікдня. Галоўнай яго тэмай з'яўляюцца велікодныя спевы. На сцэне драгічынскага Дома культуры выступяць 18 хораў нядзельных школ і два – дзіцячых школ мастацтваў з Пружан і Драгічына.