У Драгічыне жанчына трапіла пад цягнік
Трагедыя адбылася ля чыгуначнай станцыі Драгічын. Раніцай пажылая жанчына з казою ішла па каляіне, вяртаючыся дадому, і не заўважыла набліжэнне дызеля-цягніка. Машыніст дызеля Лунінец-Брэст паспрабаваў спыніць цягнік, але наезд усё ж адбыўся. Жанчына загінула на месцы. Прычыны трагедыі высвятляе раённая пракуратура.
Аляксей МУРЛАНАЎ, Еўрарадыё, Брэст
Аляксей МУРЛАНАЎ, Еўрарадыё, Брэст