У Драгічынскім раёне павесіўся 16-гадовы школьнік
Трагічны выпадак здарыўся ў адной з вёсак у нядзелю, 6 кастрычніка.
Бацька хлопца, прачнуўшыся а 5-й гадзіне раніцы, пабачыў, што сына дома няма, ды пайшоў яго шукаць. Ён знайшоў падлетка мёртвым у пятлі ў гаспадарчай пабудове.
Следчы камітэт праводзіць праверку. Асноўная версія трагедыі — самагубства. Устанаўліваюцца абставіны і матывы, якія прымусілі школьніка звесці рахункі з жыццём, паведамляе БелаПАН.