У Драгічынскім раёне прарвала магістральны нафтаправод (фота)

Як паведамляе прэс-служба МНС, уначы 31 жніўня побач з вёскай Скібічы адбыўся прарыў магістральнага нафтаправода “Мазыр — Брэст”, які належыць прадпрыемству “Гомельтранснафта Дружба”. Па ацэнцы спецыялістаў, на ўчастак плошчаю 1,2 гектара вылілася каля пяці кубаметраў нафты.



Цяпер на месцы здарэння працуюць 16 адзінак тэхнікі і 43 работнікі, якія ліквідуюць прарыў трубы, збіраюць нафту і забруджаную глебу.