У ДТЗ пад Кіевам загінуў беларус

16 студзеня ў Кіеўскай вобласці адбылося сутыкненне аўтамабіляў Mitsubishi Lancer і Honda Accord. У выніку ДТЗ адзін чалавек загінуў, чацвёра атрымалі траўмы, паведамляе "Городской Дозор". Як паведамляе прэс-служба Дэпартамента ДАІ МУС Украіны, ДТЗ адбылося ўчора ў 14:20 на 950 м аўтадарогі сяло Музычы - сяло Тапкое Кіева-святошынскага раёна.

Кіроўца аўтамабіля Mitsubishi Lancer па невядомых пакуль прычынах выехала на паласу сустрэчнага руху, дзе здзейсніла сутыкненне з аўтамабілем Honda Accord.

У выніку ДТЗ пасажыр аўтамабіля Honda (грамадзянін Рэспублікі Беларусь) загінуў на месцы здарэння, а абодва кіроўцы і двое пасажыраў аўтамабіля Mitsubishi атрымалі цялесныя пашкоджанні і былі шпіталяваны. Вядзецца следства.