У ДТЗ у Егіпце пацярпелі турысты з Беларусі

У Егіпце на трасе Заафарана-Каір патрапіў у ДТЗ аўтобус, які перавозіў турыстаў з Беларусі, якія адпачывалі на чырвонаморскім курорце Раас Гарыб, паведамляе РІА "Новости". Здарэнне адбылося ўвечары 25 студзеня. Турысты накіроўваліся на аўтобусе на экскурсію ў егіпецкую сталіцу. З-за дрэннага надвор'я і перавышэння хуткасці кіроўца не справіўся з кіраваннем, і аўтобус з'ехаў у кювет. Сур'ёзна пацярпелі тры турысты, яны знаходзяцца ў лякарні. Яшчэ 15 пасажыраў атрымалі малазначныя траўмы і ўдары і ад шпіталізацыі адмовіліся. Яны працягнулі перапыненую вандроўку на запасным аўтобусе.

Як паведамляе БЕЛТА, МЗС Беларусі зараз высвятляе акалічнасці здарэння па дыпламатычных каналах.