У ДТЗ у Лагойскім раёне загінулі 4 чалавекі

У выніку лабавога сутыкнення на трасе Мінск-Віцебск у Мінскай вобласці загінулі 4 чалавекі, сярод якіх 2-гадовае дзіця. Як адзначае "Інтэрфакс", у аварыі загінулі кіроўца аўтамабіля "Рэно", жанчына, яе дачка і двухгадовы ўнук. Усе яны жыхары Віцебскай вобласці.

Даішнікі кажуць, што на трасе Мінск-Віцебск у Лагойскім раёне аўтамабіль "Аўдзі" пачаў абганяць аўтамабіль "Рэно" па ўзбочыне. "Рэно" выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з аўтамабілем "Сканія". Акрамя пасажыраў і кіроўцы "Рэно", якія загінулі, ніхто не пацярпеў.

Агулам за мінулыя суткі на дарогах Беларусі загінулі 8 чалавек — кіроўца скутэра ў Горках у Магілёўскай вобласці, матацыкліст, які ехаў без правоў у Гомелі, кіроўца аўтамабіля, які зваліўся ў раку ў Верхнядзвінскім раёне, і веласіпедыст у Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці.