У дзень "Чарнобыльскага шляху" ў Беларусі сіноптыкі абяцаюць пацяпленне

Да бліжэйшай суботы на ўсёй тэрыторыі Беларусі чакаецца павышэнне тэмпературы паветра. Паводле слоў начальніка службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрыя Рабава, пацяпленне ў нашу краіну прынясе антыцыклон з паўднёвай Еўропы.
Калі ў ноч на суботу будзе каля нуля, дык у дзённыя гадзіны — да 10-16 градусаў, а ў Брэсцкай вобласці — да 18 градусаў цяпла. 26-27 красавіка днём будзе 13-18 градусаў, а на захадзе — да 22 вышэй за нуль, паведамляе "Интерфакс-Запад".