У дзень інаўгурацыі Лукашэнкі паслы краін Еўрасаюза з'едуць у Вільню

Паслы краін Еўрасаюза не возьмуць удзел у цырымоніі інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі.

21 студзеня іх не будзе на тэрыторыі Беларусі, паведаміла БелаПАН крыніца ў дыпламатычных колах.

Паводле яе слоў, у гэты дзень еўрапейскія паслы плануюць ажыццявіць паездку ў Вільню.

20—22 студзеня ў сталіцы Літвы пройдзе канферэнцыя з удзелам прадстаўнікоў вядучых міжнародных праваабарончых арганізацый, на якой будзе абмяркоўвацца сітуацыя ў Беларусі.