У Дзень Перамогі ў Польшчы пройдзе першая дыскатэка для голых

8 траўня натурысты арганізуюць першую ў Польшчы дыскатэку для голых, паведаміла выданне "Polska The Times". Гэта адна з імпрэз запланаванай на 8 траўня VI Ночы Натурыстаў. Імпрэза пройдзе ў адным з аквапаркаў. Частку басейну аддадуць танцорам, а дыджэй сядзе здалёку, каб не сапсавалася апаратура.

У забаве возьмуць удзел людзі рознага веку. Людзі ад 16 да 18 дапускаюцца толькі пад апекай бацькоў. Імпрэза прызначаная не толькі для натурыстаў, чакаюцца ў асноўным пары. Арганізатарам важна, каб сярод гасьей не з'явіліся ахвотнікі да сэнсацый і асобы, якія шукаюць лёгкага сэксу.

У гэты ж дзень у Еўропе адзначаецца Дзень Перамогі ў ІІ Сусветнай вайне, аднак пратэстаў ветэранаў у Польшчы пакуль не было.