У дзень смеху, 1 красавіка, у Мінску рызыкнулі ажаніцца 11 пар
У дзень смеху, 1 красавіка, у сталіцы рызыкнулі пабрацца шлюбам усяго 11 пар. Як адзначыла загадчыца Мінскага гарадскога Дома шлюбаў Надзея Равуцкая, невялікая колькасць маладых, якія вырашылі ўзаконіць адносіны ў першы красавіцкі дзень, не звязана з нейкімі перадузятасцямі.
Па яе словах, сакавік і красавік — не самыя вясельныя месяцы, паколькі на іх прыходзіцца пост перад Вялікаднём. Акрамя таго, у цяперашнім годзе 1 красавіка выпала на сераду, а ў гэты дзень шматлікія раённыя ЗАГСы не рэгіструюць шлюбы.
Некаторыя з іх для асабліва настойлівых маладых зрабілі выключэнне. Рэкардсменам па колькасці рэгістрацый маладых у першы красавіцкі дзень стаў ЗАГС Маскоўскага раёна — там ажаніліся 4 пары.
"Мінск-навіны"