У Джона Ленана скралі акуляры
Бронзавая статуя Джона Ленана у ліверпульскім аэрапорце, які носіць імя легендарнага рок-музыкі, засталася без акуляраў. Іх незаўважна спілавалі нейкія калекцыянеры рарытэтаў. Знакамітая
аправа з круглымі шкельцамі была галоўным упрыгожаннем сяміфутавага
помніка, усталяванага ў 2001 годзе, калі Speke Airport быў пераназваны
ў Liverpool John Lennon Airport.
Паводле словаў аўтара манумента, ліверпульскага мастака Тома Марфі, злодзеі ўжо не першы раз спрабуюць сцягнуць нешта са статуі. "Большасць людзей захапляюцца творчасцю Джона Ленана і паважаюць аднаго з самых вядомых герояў Ліверпуля, але заўсёды знойдзецца хтосьці адзін, які пажадае ўсіх пераплюнуць.
Злодзеі, напэўна, вырашылі, што прывязуць арыгінальны сувенір з Ліверпуля, але зусім не падумалі, што тым самым яны пазбавілі ўсіх астатніх магчымасці бачыць помнік ва ўсёй яго прыгажосці".
Тым не менш, прыхільнікам Джона Ленана не варта хвалявацца. Як паведаміў Том Марфі, на статую ўжо "апранулі" часовыя акуляры, а ў хуткім часе будзе адлітая і новая аправа.
Фота: news.bbc.co.uk