У дзіцячых садках Мінску не хапае каля 400 выхавальнікаў

У сістэме дашкольнай адукацыі сталіцы не хапае каля 400 выхавальнікаў. Пра гэта паведаміла начальнік упраўлення адукацыі Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Зоя ХахловаХахлова: "Шмат гэта ці мала? Уявіце сабе, што ў Мінску сёння працуе 426 дзіцячых садкоў. Атрымліваецца, што ў кожным садку маецца адна вольная вакансія выхавальніка. Я хачу сказаць, што мы кожны год адчуваем такія цяжкасці. Сёлета мы адпраўлялі заяўку на новыя кадры, але да нас прыйшлі працаваць толькі 38 чалавек з  адмысловай дашкольнай адукацыяй".