У Дзмітрыева знайшлі яшчэ адну кватэру?

У выпадку адмовы паабяцалі выслаць машыну і даставіць яе туды.

Як распавяла Таццяна, супрацоўнікі КДБ па тэлефоне паведамілі ёй аб нейкім памяшканні, якое, па іх словам, мае дачыненне да Андрэя Дзмітрыева, кіраўніка штаба Някляева.

 
Таксама яны сказалі, што маюць ключ ад дзвярэй гэтага памяшкання і ордэр на ператрус. Калі Таццяна спытала, што гэта за памяшканне (усе кватэры ўжо абшуканыя), супрацоўнікі спецслужбаў адмовіліся адказваць, паведамляе Ucpb.org