У Дзяржынскім раёне затрымалі вяскоўца-хулігана з сякерай

Вяскоўца з сякерай затрымалі ў Дзяржынскім раёне. 56-гадовы мужчына прыйшоў з ёй у мясцовы райаграсэрвіс. Не пашанцавала кансультанту арганізацыі, які патрапіў на вочы хулігану. Вясковец пагражаў яму сякерай.

Распачатая крымінальная справа. Праваахоўнікі высвятляюць прычыны “ўзброенага нападу” на аграсэрвіс, але ўжо цяпер вядома, што мужчына быў нападпітку, паведамляе газета “Звязда”.