У Егіпце застаецца каля 1800 беларускіх турыстаў
На гэты момант у Егіпце застаецца каля 1800 беларусаў. Учора іх было на 300 чалавек болей. "Паводле інфармацыі, што мы маем, ніводны з беларускіх турыстаў не пацярпеў праз народныя хваляванні ў Егіпце", — паведаміў БЕЛТА прэс-сакратар Міністэрства спорту і турызму Віталь Сямашка.
Міністэрства рэкамендуе беларускім грамадзянам устрымацца ад вандровак у краіну пірамід.
Міністэрства рэкамендуе беларускім грамадзянам устрымацца ад вандровак у краіну пірамід.