У ЕГУ адбудзецца антыатамная інсталяцыя супраць АЭС у Літве і Беларусі

10 лістапада ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце прэзентуюць антыатамную інсталяцыю, створаную на знак пратэсту супраць будаўніцтва АЭС у Літве і Беларусі. Пра гэта паведамляе прэс-служба моладзевай ініцыятывы  StudAlliance. У гэтым ім дапаможа беларуская экалагічная арганізацыя "Экасфера".
У Вільні апошні месяц адбываюцца разнастайныя мерапрыемствы. Іх мэта – прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы атамнай энергетыкі. У канцы верасня ў цэнтры Вільні была зладжаная вулічная акцыя пратэсту, каб нагадаць пра небяспеку атамнай энергетыкі.

Пазней на мосце ў адным з раёнаў горада быў вывешаны антыатамны банэр з надпісам "За будучыню - без атамных пачвараў!". У літоўскай сталіцы таксама зладзілі фотавыставу на тэму небяспекі атамнай энергетыкі.