У ЕГУ прэзэнтавалі антыатамную інсталяцыю (фота)
10 лістапада у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце была прэзэнтаваная антыатамная інсталяцыя. Інсталяцыя прысвечаная праблеме выкарыстання атамнай энергетыкі і будаўніцтва новых атамных электрастанцый. Пабудаваць АЭС – тое ж, што і наступіць на міну. Што можа адбыцца далей – невядома, лічаць аўтары праекту. Ці можна даць гарантыю ад аварыі; наколькі "бяспечныя" выкіды атамных станцый; што рабіць з радыёактыўнымі выкідамі; ці можна кампенсаваць наступствы аварыі на АЭС? Гэтыя пытанні спрабуюць ўзняць дзякуючы інсталяцыі аўтары ідэі.
Інсталяцыя стала магчымай пры падтрымцы беларускай экалагічнай арганізацыі “Экасфера” і маладзёвай ініцыятывы StudAlliance.
Інсталяцыя стала магчымай пры падтрымцы беларускай экалагічнай арганізацыі “Экасфера” і маладзёвай ініцыятывы StudAlliance.