У экс-Doors з'явіўся новы вакаліст

Былыя ўдзельнікі амерыканскага гурта Doors Рэй Манзарэк і Робі Крыгер, якія арганізавалі новы праект Riders On The Storm, узялі новага вакаліста замест Йена Эстбэры, які сыйшоў у лютым. Новым франтмэнам стаў Брэт Скаліонс, былы вакаліст гурта Fuel. Па словах клавішніка Манзарэка, музыкі “вельмі задаволеныя тым, што знайшлі Брэта. У яго моцны і прыгожы голас і шмат абаяльнасці”.

Крыгер дадаў, што Джыма Морысана ніхто і ніколі не заменіць, але Riders On The Storm – гэта зусім іншы музычны праект. Нагадаю, што ў гэтым годзе Doors адзначаюць сваё 40-годдзе.

А ў лютым яны атрымалі ганаровы “Грэмі” “за дасягненні ў кар’еры”, а таксама імянную зорку на Галівудскім бульвары.

Фота: blogs.usatoday.com