У экс-пракурора Снегіра адабралі катэдж
Дом перадалі на адказнае захоўванне адміністрацыі Савецкага раёна сталіцы, пакуль суд не вырашыць яго лёс, піша “Комсомольская правда в Беларуси”.
Нагадаем, гэты катэдж на Цнянцы ўпершыню прэзідэнт згадаў у антыкарупцыйным выступленні яшчэ 13 лістапада.
Пазней у судзе па кватэры экс-пракурор распавёў, што катэдж будаваў яго кум, і прапанаваў яму паўдзельнічаць ужо ў аздабленчых працах.
У мінулую пятніцу каля катэджа сабраліся прадстаўнікі Генпракуратуры і адміністрацыі Савецкага раёна. Не дачакаўшыся жонкі Снегіра з ключамі, яны ўскрылі дзверы, апісалі і перадалі будынак на захоўванне раёну.
У абвінавачванні, прад'яўленым Міхаілу Снегіру яшчэ 29 красавіка, фігуруюць тры часткі: злоўжыванне службовым становішчам, хабар (будматэрыяламі) і нейкія патроны.
Пакуль адвакат і Міхаіл Снягір знаёмяцца з крымінальнай справай. У суд яна павінна пайсці да 14 чэрвеня.