У экстралізе ЧБ па хакеі ўвялі ліміт на ўзроставых гульцоў
Цяпер да ўдзелу ў экстралізе будуць дапускаць хакеістаў да 28 год, а таксама не болей за 7 гульцоў старэйшага ўзросту.
Першапачатковая планка была ў 25 год, аднак гэтую ініцыятыву Федэрацыі хакея не падтрымалі беларускія гульцы. Лісты з крытыкай гэтай прапановы яны накіравалі ў Міністэрства спорту, а таксама на імя старшыні федэрацыі Яўгена Ворсіна. Такім чынам, вырашылі, што ў экстралізе чэмпіянату Беларусі па хакеі можна гуляць да 28 год. Аднак па выніках наступнага сезона рашэнне зноў могуць перагледзець — у бок змяншэння колькасць узроставых гульцоў.
Дасягнуўшы 28 год, хакеіст экстралігі можа пераходзіць у іншы клуб без выплаты кампенсацыі, паведамляе сайт hockey.by