У электрадэпо "Магілёўскае" Мінскага метрапалітэна выклікалі сапёраў
Раніцай 21 верасня ў электрадэпо "Магілёўскае" Мінскага метрапалітэна адбылося здарэнне. Каля транспартнай прахадной у 50 метрах ад чыгуначных шляхоў знайшлі падазроны пакет. На месца выклікалі сапёраў.
Як інфармуе прэс-служба МНС, у пакеце ніякіх выбуханебяспечных рэчываў не знайшлі. Эвакуацыя работнікаў не праводзілася, на рух электрацягнікоў здарэнне не паўплывала.
Фота: sb.by