У Эмі Уайнхаўс праблемы з лёгкімі
У брытанскай поп-спявачкі Эмі Уайнхаўс выяўлена эмфізема лёгкіх. Захворванне, якое выклікае праблемы з дыханнем, было выяўлена падчас
абследаванняў, якія праходзіла спявачка пасля нядаўняга інцыдэнту.
Нагадаем, што на мінулым тыдні Эмі згубіла прытомнасць у сябе дома і была шпіталізаваная.
Паведамляецца, што хвароба выяўлена на ранняй стадыі і ёсць усе шанцы на выздараўленне. Лекары лічаць, што прычынай эмфіземы з'яўляецца тое, што Эмі паліць цыгарэты і ўжывае наркотыкі.
Спявачку папярэдзілі, што калі яна не зменіць лад жыцця і не завяжа з крэкам і какаінам, то ўжо ў хуткім будучым будзе выглядаць як старая і не здолее абыходзіцца без кіслароднай маскі.
Па словах бацькі спявачкі Мітча Уайнхаус, "лекары сказалі ёй, што калі яна зноў пачне паліць наркотыкі, то не толькі страціць голас, але і памрэ. У яе ў грудной клетцы ўтварыліся вузлы і цёмныя плямы, а лёгкія працуюць усяго на 70 адсоткаў».
Тым не менш, Эмі Уайнхаўс збіраецца выступіць на канцэрце, прысвечаным святкаванню 90-гадовага юбілею Нэльсана Мандэлы 27 чэрвеня ў Лондане, і на наступны дзень на фэсце Glastonbury. Але лекары гэтаму не пярэчаць.
Бацька спявачкі дадаў, што "праблемы пачынаюцца як раз тады, калі ў яе няма канцэртаў, і яна нічым не занятая. Лекары сказалі, што ніякіх медыцынскіх супрацьпаказанняў гэтым выступам няма. Яна стараецца не ўжываць наркотыкі і скарачае дозы, калі ёй трэба выступіць".
Таксама бацька знакамітасці звярнуўся да сяброў сваёй дачкі з просьбай не дазваляць ёй ужываць наркотыкі і абгарадзіць ад наркадылераў, якія, ведаючы слабасць Эмь, злятаюцца да яе як мухі на мёд.
Фота: www.innthecold.com