У Ерэване разбіўся беларускі самалёт, пасажыры і экіпаж жывыя
Беларускі самалёт разбіўся сёння раніцай у аэрапорце Ерэвана. На ўзлёце ён сышоў з паласы, ударыўся крылом аб зямлю, некалькі разоў перавярнуўся, узарваўся і загарэўся. Борт самалёта раскалоўся на дзве часткі. На шчасце, трое членаў экіпажу
і 18 пасажыраў – грамадзяне Беларусі, Грузіі, Арменіі, Расіі і Украіны – жывыя. Сем чалавек
шпіталізаваныя.
Паведамляецца, што пасажырскі самалёт SRJ-100M кампаніі “Белавія” ляцеў з Ерэвана ў Мінск. Вядома, што ён вытворчасці канадскага канцэрна Bombardier Aerospace і здольны перавозіць да 50 пасажыраў.
Паведамляецца, што пасажырскі самалёт SRJ-100M кампаніі “Белавія” ляцеў з Ерэвана ў Мінск. Вядома, што ён вытворчасці канадскага канцэрна Bombardier Aerospace і здольны перавозіць да 50 пасажыраў.